“Слава пераможаным” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Амаль нічога не нагадвае на Случчыне, што тут адбылося ў 1920 годзе. Замест ушанавання герояў – тут помнікі Леніну. Замест узгадвання тых падзеяў – святкаванне 50-годдзя сухотнай бальніцы. Калі б не крыжы, усталяваныя сябрамі дэмакратычнага руху, ніхто б не даведаўся, што тут быў Слуцкі збройны чын.