„Слава Воршы ўжо ня горша” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Vorsza500 гадоў таму гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі разграміў амаль утрая большае маскоўскае войска на рацэ Крапіўне пад Воршай. Гэтая бітва ўвайшла ў падручнікі ў якасці прыкладу выдатна арганізаванай вайсковай аперацыі. Аднак праз пяць вякоў у незалежнай Беларусі 8 верасня адзначаецца не Дзень беларускай вайсковай славы, а чамусьці Дзень танкіста…