“Слова на памяць” – рэпартаж Алесі Лугавой
У старым корпусе Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў гэтыя дні напэўна ж можна пабачыць здымак усмешлівага Генадзя Праневіча – былога выкладчыка філалагічнага факультэта. Гледзячы ў яго зіхоткія вочы, можна было б усміхнуцца ў адказ, аднак зрабіць тое не дазваляе шматзначная чорная стужка. Генадзь Праневіч пайшоў з жыцця 27 красавіка 2017 года, ва ўзросце 66 год – заўчасна, як адзінагалосна прызналі яго сябры і калегі. Але і пры гэтым паспешным сыходзе ён паспеў пакінуць пра сябе грунтоўнае слова і добрую памяць.