“Хай зямля ім будзе пухам“ – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



prysudНекалькі разоў у год у Менскім СІЗА №1 раздаецца гук стрэла пісталета. Так караюць злачынцаў, асуджаных да вышэйшай меры. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль дазволенае смяротнае пакаранне. Сваякоў забітых ахвяраў гэты факт суцяшае. Пазбавіўшыся родных, яны прагнуць помсты. Аднак, калі адкінуць эмоцыі, паўстае пытанне, адказаць на якое вельмі складана: “Ці маюць права на жыццё жахлівыя забойцы?”.