„Спявачка з «Ekstremist-Orkiestra»” – рэпартаж Алеся Аркуша
20 гадоў таму
Пакуль невядома, як будуць называць будучыя гісторыкі масавую эміграцыю беларусаў пачатку 20 гадоў 21 стагоддзя, калі пасля мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбаў у Беларусі пачаліся татальныя рэпрэсіі і доўжыліся бесперапынна некалькі гадоў. З краіны з’ехала сотні тысяч актыўных, патрыятычных, пераважна маладых грамадзянаў. У тым ліку і творчых людзей. Сярод іх была спявачка Кацярына Ваданосава, якая згадвае свае прыгоды падчас дваравых канцэртаў, а сябры і калегі расказваюць пра Кацю у рэпартажы Алеся Аркуша «Спявачка з «Ekstremist-Orkiestra».