„Стагоддзе Таварыства Беларускай Школы” – рэпартаж Улі Шубзды і Арыны Кулевец



Гэта была самая ўплывовая легальная, дэмакратычная, культурнаасветніцкая арганізацыя у Заходняй Беларусі, створаная ў 1921 г. Змаганне Таварыства за нацыянальную школу, за развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў выклікалі рост яго аўтарытэту ў народзе, з чым не маглі змірыцца улады. Афіцыйную забарону ў гісторыі аб’яднання 85 гадоў таму назад выдала польская адміністрацыя. Роўна ў сотую гадавіну існавання ТБШ тое самае зрабіла радзімая дзяржава.