«Станцыя на Дрысвяце» — рэпартаж Віктара Парфёненкі
Ігналінская атамная электрастанцыя знаходзіцца ля самых маляўнічых для Беларусі браслаўскіх азёраў, у шасьцідзесяці кіламетрах ад Астравецкай атамнай будоўлі. Літоўская АЭС ужо не дае электрычнасці. Не толькі іншым краінам, але і самому гораду атамшчыкаў — Вісагінасу. Цяпер там пражывае каля 20 тысяч чалавек. Колькасць жыхароў пасля закрыцця электрастанцыі скарацілася на траціну.