«Стараверы – “апошнія з магікан”» — рэпартаж Таццяны Смоткінай
Пасля расколу ў ХVII стагоддзі Праваслаўнай царквы падчас рэформы патрыярха Нікана, засталіся ў праваслаўі людзі верныя сваім традыцыям. Спачатку іх называлі «раскольнікамі», потым стараверамі, над імі здзекаваліся, іх забівалі. Яны, у сваю чаргу, перасяляліся ў тайгу і іншыя глухія месцы, каб захаваць сваю веру і традыцыі. Але цяпер стараверы, як апошнія з магікан. У Расеі і Беларусі іх становіцца ўсё менш — старыя людзі паміраюць, а моладзь не надта і імкнецца захоўваць сваю рэлігійную і культурную ідэнтычнасць.
Богаяўленская стараверская праваслаўная царква ў вёсцы Ластавічы Глыбоцкага раёна
Лестаўка, пры дапамозе якой прамаўляюць малітвы стараверы (мае такі ж сэнс, як і ў каталікоў ружанец)
На ўездзе ў вёску Залессе Глыбоцкага раёна
Матрона Патарочына паказвае самаробны дыванок, які падкладаюць пад ногі пры маленні і выкананні паклонаў
«Чырвоны кут» з абразамі ў пакоі Матроны Патарочынай
Бронзавы стараверскі абраз у выглядзе крыжа
Матрона Патарочына – апошні старавер і доўгажыхарка вёскі Залессе, якой у наступным годзе спаўняецца 90 гадоў