„Стаяць у праўдзе” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
У той дзень, калі польскія нацыяналісты ішлі цэнтральнымі вуліцамі Гайнаўкі, жыхары горада і навакольных вёсак узгадвалі закатаваных, спаленых і застрэленых цывільных жыхароў, якія загінулі на Беласточчыне па загадзе аднаго з камандзіраў польскага ўзброенага падполля – Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”.
