“Страчаны давер” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Усё жыццё Іосіф і Наталля Вышадкі з вёскі Лазічы Глыбоцкага раёна лічылі сябе законапаслухмянымі беларусамі і давяралі міліцыі. Пакуль не здарыўся непрыемны выпадак з васьмідзесяцігадовым Іосіфам, калі ён паехаў у краму за прадуктамі. Мужчына ехаў на сваім мотаблоку, яго спынілі віцебскія міліцыянты. З гэтага ўсё і пачалося.