“Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



“Не любіла п’янства і зменлівасці, таму і адмовіла Янку Купалу”. Але яна кахала яго, і пачуцці былі ўзаемнымі. Адно каханне, адно кароткае замужжа, тэатр, турма, школа і касцёл; пашана і забыццё – усё гэта было ў яе жыцці. Паўліна Мядзёлка – беларуская дзяячка культуры, жанчына-загадка, у лёсе якой шмат нераскрытых яшчэ таямніц. Яна нарадзілася 12 верасня па старым і 24 верасня па новым календары. Шматлікія крыніцы падаюць месца нараджэння мястэчка Будслаў. Але, як сцвярджае яе сваячка, на самой справе яна нарадзілася ў Глыбокім, што на Віцебшчыне.

paulinka-1Мястэчка Будслаў, Мядзельскі раён, Менская вобласць.

paulinka-2Вуліца Зялёная, на якой жыла Паўліна Мядзёлка.

paulinka-3Дом сям’і Мядзёлкаў (цяпер іх сваякоў Грышкевічаў).

paulinka-4Фота Паўлінкі і мандаліна, на якой яна грала.

paulinka-5Піяніна з клавішамі са слановай косці – самая каштоўная рэч, якая засталася як напамін пра Паўлінку, у яе бацькоўскай хаце.

paulinka-6Зося Грышкевіч – сваячка Паўлінкі, якая жыла з ёй пад адным дахам і даглядала яе падчас хваробы і да самай смерці.

paulinka-7Пляменнік Паўлінкі – Стась Грышкевіч – трымае газету з фота, на якім ён разам з Паўлінкай і родным братам Казікам.

paulinka-8Ноты, па якіх грала Паўлінка.

paulinka-9Рэквіем, які слухала і грала Паўліна Мядзёлка, а таксама ставіла падчас пахавання зямлякоў, бо ў касцёле ў часы бальшавікоў забаранялі званы і адпаведную музыку.

paulinka-10На фота злева направа: сяброўка Паўлінкі, Паўлінка і яе маці Францішка.

paulinka-11Паўліна Мядзёлка навучае свайго пляменніка Казіка Грышкевіча.

paulinka-12Паўлінка любіла хадзіць па грыбы з гэтым кошыкам.

paulinka-13Кафэ ў Будславе, названае ў гонар Паўлінкі.

paulinka-14Парк у Будславе, які саджала разам са сваімі сяброўкамі Паўліна Мядзёлка.

paulinka-15Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе, тут хорам кіравала Паўліна Мядзёлка.

paulinka-16Помнік на магіле Паўлінкі.