„Сувеніры ад асаблівых людзей” – рэпартаж Алесі Лугавой



Праходзячы каля супермаркета “Алмі”, насупраць Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта, цяжка не звярнуць увагу на дзяўчыну ў інвалідным вазку, што прадае сувеніры. Яны выраблены такімі ж людзьмі, як сама Вераніка, але гэта цяжка заўважыць, нават калі ведаеш.

Мы вырашылі наведаць майстэрню грамадскага аб’яднання “Асобае дзяцінства – асобае жыццё” і паглядзець, як людзі з асаблівасцямі развіцця ствараюць для нас прыгажосць і зарабляюць няхай і маленькія, але свае грошы.