„Свабода слова ў краіне нямых” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



gaztea„Гомельскі Аксэль Шпрынгер і Рупэрт Мердак”. Так жартоўна называюць дзейнасць выдаўца незалежных газетаў Уладзіміра Вербавікова прыяцелі. З усмешкай, бо для гэтага чалавека стварэнне свабоднай прэсы не было бізнесам, а сталася справай жыцця. У 2008 годзе Уладзімір Вербавікоў пайшоў з жыцця пасля шматлікіх спробаў адкрыцця ў рэгіёне дэмакратычных грамадска-палітычных выданняў.