“Сваіх не кідаем” – рэпартаж Міколы Бянько
“Сваіх не кідаем” – гэта лозунг гомельскіх валанцёраў. Цягам апошніх месяцаў у горадзе над Сожам паўстала супольнасць неабыякавых людзей, якія ходзяць на палітычныя суды, падтрымліваюць сем’і адпраўленых за краты апанентаў улады, пішуць лісты палітвязням. Большасць гомельскіх валанцёраў прайшлі праз затрыманні, арышты, ператрусы. Але ўсё роўна валанцёры працягваюць сваю дзейнасць.