“Свята вышыванкі ў Баранавічах” – рэпартаж Алесі Адамчук
Беларуская ўлада у гэтым годзе ўзаконіла на дзяржаўным узроўні свята вышыванкі. Дзень вышыванкі адзначаўся не толькі ў Менску, але і ў Баранавічах, на цэнтральнай гарадской плошчы. На свяце прысутнічалі сябры розных партый, грамадскіх аб’яднанняў і аматары Беларушчыны. Да людзей, многія з якіх былі ў вышыванках ці прыгожых беларускіх нацыянальных строях, падыходзілі зацікаўленыя гараджане, якім удзельнікі свята дарылі стужачкі з беларускім арнаментам. Атмасферу святочнасці ўзмацніла чароўная музыка на саксафоне і скрыпцы, якую выконвалі ўнукі грамадскага актывіста Міколы Чарнавуса, Андрэй і Павел.
[Not a valid template]