„Святочныя цаглінкі” – рэпартаж Яны Запольскай
Калі ў 1976 годзе Канстанцін Майсеня, дырэктар керамічнай фабрыкі ў Старым Ляўкове на Падляшшы, прыдумаў стварыць на прадпрыемстве хор – можа многія і не думалі пра тое, што гэтая ідэя ня толькі ажыццявіцца, але стане паспяховай, пройдзе праз гады, і зменіць звычайны лад жыцця многіх людзей у розныя гады. Калектыў “Цаглінкі” ўжо некалькі дзясяткаў гадоў радуе нас сваімі песнямі, бо песня – гэта ня толькі ноты, гэта для ўдзельнікаў “Цаглінак” – стан душы.