“Такі розны для нас гэты дзень” – рэпартаж Алесі Лугавой



Свята 9 Мая, Дзень перамогі, становіцца ўсё больш кантраверсійным у беларускім грамадстве. Хтосьці перажывае, калі чуе, што парады могуць адмяніць, хтосьці баіцца, што іх, наадварот, не адменяць ніколі.

Але пакінем, зрэшты, парады ў спакоі. Пацікавімся, як святкуюць і ці святкуюць увогуле Дзень перамогі самі ветэраны, і як да святкаванняў ставяцца іх нашчадкі.

Ці ёсць у сённяшнім свяце нешта асабістае і жывое, акрамя ідэалагічна-паказнога?