«Татары Вялікага княства Літоўскага» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Першыя татары былі запрошаны ў ВКЛ з Залатой Арды і Крыма напачатку 14 стагоддзя, і адразу ўвайшлі ў перадавы атрад войска Гедзіміна ў бітве з тэўтонамі. А сёння яны не толькі захоўваюць сваю вялікакняскую ідэнтычнасць, але і могуць пахваліцца захаваннем беларускай мовы ў кітабах і сваёй клятвай на вернасць Беларусі. Галасы татараў Падляшша і Беларусі трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Татары Вялікага княства Літоўскага».