“Тэатр жыве” – рэпартаж Юліі Сівец
Спачатку іх звольнілі з Маладзёжнага тэатра праз канфлікт з мясцовымі ідэолагамі. І яны стварылі свой камерны тэатр “Team”. Але за падтрымку рэпрэсаваных акцёраў-купалаўцаў і актыўную грамадзянскую пазіцыю іх пазбавілі памяшкання. Але яны працягваюць ладзіць спектаклі і пастаноўкі для людзей з інваліднасцю. Сямейная пара Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арол, нягледзячы на ўсе перашкоды, вось ужо пяты год займаюцца ўнікальнай для Беларусі справай – атмасферным тэатрам.