“Толькі сад нам застаўся…” – рэпартаж Міколы Бянько
У Гомелі на месцы старога яблыневага сада, дзе любяць гуляць маладыя мамы з дзеткамі і дзе небагатыя пенсіянеры збіраюць ураджай яблык штовосень, плануецца ўзвядзенне рэстарана. Мясцовыя жыхары катэгарычна супраць. Ім вельмі дарагі яблыневы сад не толькі як натуральная зялёная зона, але і як напамін пра зніклыя вёскі Верхняе Брылёва і Ціценкі.
Фота: flagshtok.info