“Трагедыя на Каляды” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У перадкалядную ноч у Гомелі адбылося здарэнне, якое ўскалыхнула ўвесь горад. У двары гімназіі №36 знайшлі цела 16-гадовага юнака. Паводле першапачатковай інфармацыі, хлопец нібыта добраахвотна сышоў з жыцця з-за непаразуменняў са сваёй дзяўчынай. Пасля публікацыі гэтай навіны сацыяльныя сеткі літаральна ўзарваліся. На сцяне Улада К. (прозвішча не паведамляем з этычных меркаванняў) „Укантакце” з’явіліся дзясяткі паведамленняў, у якіх знаёмыя і родныя юнака пачалі выказваць сумневы ў версіі самазабойства.