„Трагедыя Палуты” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Яе подпіс стаіць пад трыма Устаўнымі Граматамі абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. З ёй лічыліся паплечнікі і апаненты. Яна паклала на алтар беларускай справы сваё здароўе, сілы. І паплацілася за гэта жыццём. Палута Бадунова – міністарка БНР, дзейнасць якой дагэтуль неацэненая нашчадкамі.