“Тры гісторыі аднаго чалавека” – рэпартаж Алесі Адамчук
Са здаровага мужчыны ў росквіце гадоў Аляксандр стаў бездапаможным інвалідам, які вымушаны падоўгу знаходзіцца ў бальнічных сценах. Жыццё любога чалавека можа павярнуцца ў крытычны бок у любы момант зусім нечакана. І калі здарыцца з вамі бяда, то дзяржава Беларусь вам гарантуе такія іспыты, якія вытрывае годна не кожны. Як гэта здарылася з былым паспяховым прадпрымальнікам, жыхаром вёскі Дзевяткі, што ў 12 кіламетрах ад Кобрына, 50-гадовым Аляксандрам Краўчуком. Трагедыя адбылася тры гады таму. З тых часоў пачаліся яго хаджэнні па муках.