„Ці мы людзі другой катэгорыі?” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
50 гадоў сем’і вазакоў чакалі звестак пра сваіх блізкіх, якія пры канцы студзеня 1946 года па загадзе ўладаў гміны Орля паехалі па дровы. 31 студзеня 1946 года аддзел польскага ўзброеннага падполля „Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego” пад камандваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага” каля вёскі Пухалы Старыя закатаваў 30 чалавек. Найстарэйшаму было 56 гадоў, наймалодшаму 16.