„Цмок заліў дажджом” — рэпартаж Кастуся Багушэвіча
Фестываль «У гасцях у Лепельскага Цмока» сёлета быў праведзены ў 5-ты раз. Пры гэтым упершыню каля маляўнічага возера, дзе штогод адбываецца свята, ліў дождж. Ён істотна скараціў праграму фэсту, не даўшы выступіць «Неўрыдзе», «Рэху» і «НагУалю», аднак дадаў цікавых эмоцый удзельнікам і гасцям. Яны з ахвотай прыгадвалі, дзе яшчэ падобнае здаралася з імі, а таксама адзначалі, што цікавага было ў Лепелі на гэты раз. «Лепельскі цмок» за кароткі час стаў адным з найлепшых фестываляў, куды прыязджаюць выступоўцы, кухары, рамеснікі і госці з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Украіны, Латвіі, Эстоніі, Расеі, Польшчы і Літвы.
[Not a valid template]