«Цыдулкі шчасця» — рэпартаж Алесі Адамчук
Жыхары Берасцейшчыны першымі ў краіне атрымалі «цыдулкі шчасця». Паведамленні для беспрацоўных, то бок для дармаедаў, да 15 кастрычніка аплаціць па 360 рублёў падатку за 2015 год. Для эканоміі яны былі напісаныя на кавалачках паперы без канвертаў. «Дармаеды» Бярозы ў бальшыні сустрэлі гэтыя цыдулкі негатыўна, адрэагавалі злосна і нервова…