У чаканні Калядаў – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Калядныя святы для беларусаў – гэта дзіўнае перапляценне савецкіх, заходніх і народных традыцыяў. Нашыя суайчыннікі святкуюць і 25 снежня, і Новы год, і Раство, і стары Новы год, і Вадохрышча. Яны гатуюць і куццю, і салат аліўе. Глядзяць фільм “Іронія лёсу” 31 снежня, кладуць сена пад абрус 6 студзеня, калядуюць на Шчодрыкі і варожаць на Вадохрышча.