“У гэты дзень Iсус Хрыстос з мёртвых уваскрос” – рэпартаж Алесі Адамчук



Хрысціяне рыхтуюцца да Пасхі або Вялікадня. Вялікдзень, Светлае Хрыстова Ўваскрасенне — найвышэйшае ў шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў, прысвечанае Ўваскрасенню Ісуса Хрыста. Адно з галоўных святаў на Беларусі. Падрыхтоўка да гэтай светлай і адначасова трагічнай падзеі пачынаецца з доўгага Посту і ўдзелу ў царкоўных службах.