“У памяць пра Сакрата Яновіча” – рэпартаж Яны Запольскай
У дзень памінання продкаў, званага „Дзядамі”, якія сёлета супалі з праваслаўнай Дзімітраўскай бацькоўскай суботай, прыгадваем пра Сакрата Яновіча. Выбітнага пісьменніка, грамадскага дзеяча, публіцыста не стала 17-га лютага 2013 года. Ён памёр у сваім родным доме ў Крынках.