“У Зубрах” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай



Чатырнаццаты ўжо  раз, у вёсцы Зубры, што ля польска-беларускай мяжы, паміналі сваіх продкаў “ад веку пачыўшых”. Такую традыцыю завялі ўраджэнцы вёскі, калі на закінутых старых могілках паставілі памятны крыж ды дамовіліся, што ў другую суботу жніўня кожнага года будуць сустракацца ля крыжа, а затым па традыцыі ўсе разам весяліцца.