“Украіна на мяжы” – рэпартаж Змітра Косціна
Дзясяткі забітых, сотні параненых, прывід грамадзянскай вайны і падзелу. Гэта не проста словы, але факты, з якімі за гэты тыдзень сутыкнулася Украіна. Тры месяцы таму сабраўся першы мірны студэнцкі Майдан. Праз тры месяцы кіеўскія вуліцы заліла кроў. Украіна стала на мяжу глыбокага расколу і супрацьстаяння.