“Уладзіслаў Сыракомля – паэт трох народаў” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
14 гадоў таму
Ён падкрэсліваў, што быў шчырым ліцвінам і называў сябе “лірнікам вясковым”, а сучаснікі звалі яго “лірнікам літоўскім”. Быў паліглотам, займаўся перакладамі, дэбютаваў вершам “Паштальён”, які праславіў яго, больш за ўсё пісаў на польскай мове, але паважаў “мову русінаў”. Каля 9 год жыў у Барэйкаўшчыне, што на Віленшчыне. Памёр падчас следства і пахаваны на віленскіх могілках Росы.