«Уніяцкі іканастас Падляшша» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
14 гадоў таму
На гарышчы, літаральна пад дахам царквы ў Новаберазове пад Гайнаўкай, трое супрацоўнікаў Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук знайшлі фрагменты ўніяцкага іканастаса XVII ст. На сёння – гэта самы найстаражытны з падобных сакральных аб’ектаў на Падляшшы. У пошуках ранейшых сведчанняў пра іканастас з Новаберазова, самое Падляшша адкрываецца, як універсальны іканастас гісторыі ўніяцтва на гэтых землях. Роздумы пра ацалелую культуру і будучыню ўніяцтва трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Уніяцкі іканастас Падляшша».