«Ужо не герой» – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
Аляксандр Валкавыцкі — асветнік і заснавальнік беларускага школьніцтва ў Нараўчанскай гміне. Расстраляны 17 красавіка 1945 года па загадзе камандзіра 5-й віленскай брыгады АК пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», як камуністычны актывіст. У 1968 годзе імя Аляксандра Валкавыцкага было прысвоена пачатковай школе ў Нараўцы. Тут ёсць і вуліца яго імя. У цэнтры знаходзіцца і помнік, на якім, між іншымі, пазначана імя Аляксандра Валкавыцкага.