“Вайна ў повіцкіх балотах” – рэпартаж Алесі Лугавой
Нацыяналістычнай палескую вёску Повіць партызаны называлі не проста так. Насельніцтва ў большай частцы не прызнавала савецкую ўладу, і таму калі адкрыта і не падтрымлівала арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што дзейнічалі на гэтай тэрыторыі, то прынамсі не спяшалася здаваць іх на расправу камуністам. Больш за тое, з супраціўнага актыву Повіці ў час другой сусветнай вайны нават быў сфарміраваны асобны атрад Украінскай паўстанцкай арміі.