„Вуліца імя Палуты Бадуновай” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



Яе подпіс стаіць пад дэкларацыяй аб незалежнасці БНР. Яе называюць міністрам сацыяльнай апекі. Жанчына-лідар, палітык і беларуская патрыётка з Гомельшчыны. Праз 100 гадоў з моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі імя Палуты Бадуновай практычна не ведаюць яе суайчыннікі і землякі. У яе гонар не называюць вуліцы, для яе ўшанавання не ставяць помнікаў.