“Велікодныя яйкі” – рэпартаж Лукаша Леанюка
Яйкі – гэта перад усім сімвал Вялікага Дня. Менавіта імі падчас снедання заўсёды беларускія сем’і разгаўляюцца за святочным сталом. Перад гэтым яйкі фарбавалі і асвячалі ў царкве. Вялікдзень – гэта таксама розныя гульні з яйкам. Таксама яйкі дарылі валачобнікам ды сваім роднымі і блізкім.