“Вярнуўся на радзіму» – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Дзясяткі гадоў марыў вярнуцца на малую радзіму Віктар Сянкевіч, былы журналіст “Радыё Свабода”, які працаваў пад псеўданімам Язэп Барэйка. І толькі сёлета, праз пяць месяцаў пасля смерці, яго прах пахавалі ў вёсцы Гірстуны Глыбоцкага раёна яго родныя. Яго прах і прах яго жонкі Ірыны прывёз сын Сянкевіча Міхаіл з Сан-Францыска. Разам з Амерыкі прыехала нявестка Сянкевіча і ўнук. Віктар Сянкевіч (сапраўднае прозвішча Сенькавец) нарадзіўся 19 студзеня 1926 г. у вёсцы Гірстуны Глыбоцкага раёна. Ваяваў у арміі генерала Андэрса, быў адным са стваральнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. На эміграцыі быў з лета 1944 года. Працаваў у беларускіх секцыях Іспанскага нацыянальнага радыё і “Радыё Свабода”. На “Радыё Свабода” вёў перадачу “Беларускі гістарычны каляндар”. Памёр 26 верасня 2017 года ў Злучаных Штатах.
[Not a valid template]