«Вярталіся на сваё» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага
На гэтую тэму напісана шмат артыкулаў, кніжак і зняты фільмы. Аднак падзеі Бежанства 1915 года ды пазнейшае вяртанне з яго надалей выклікае шмат эмоцый. Гісторыя гэтых падзей перадаецца з пакалення ў пакаленне.
У рэпартажы Юркі Ляшчынскага «Вярталіся на сваё» сустрэнемся са сведкамі тых падзеяў. Не толькі з людзьмі, які падаліся ў Бежанства, але таксама і тымі, што не выехалі, засталіся на месцы ў сваіх апусцелых вёсках.