«Вяртанне ў Бяздзедавічы. Нас з’яднала традыцыя і культура» – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Пераадолеўшы амаль 6000 км, а таксама 35-ці гадовыя сум і тугу, Алег Рудакоў вярнуўся  на сваю малую радзіму ў вёску Бяздзедавічы, што  на Полаччыне. Ды не адзін, а ўжо з маладой жонкай Воляй Галанавай, якая была яму паплечніцай, сяброўкай  і аднадумцам на працягу амаль 18 гадоў жыцця ў Іркуцку. Яны разам шчыравалі там на ніве беларушчыны. І, як кажуць сужэнцы, у іх атачэнні часта мяняліся людзі, а яны заўжды заставаліся разам. Але некалькі  месяцаў таму здарылася так, што наадварот – яны з’ехалі  з Сібіры, а людзі там засталіся працягваць беларускія традыцыі. Сям’я Рудаковых  прыехала ў Беларусь наладжваць тут сямейны побыт і далей шчыраваць на ніве беларушчыны.

Таццяна Смоткіна запрашае на рэпартаж «Вяртанне ў Бяздзедавічы» Частка другая: “Нас з’яднала традыцыя і культура”.