«Вяртанне ў Бяздзедавічы. Сум па Радзіме» – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Сумаваць па радзіме 35 год, але як напамін пра Беларусь стварыць свой асяродак беларускай культуры на чужыне давялося герою нашаму рэпартажу Алегу Рудакову. І вось нарэшце мара здзейнілася – і шчыры беларус вярнуўся ў сваю родную вёску Бяздзедавічы, што на Полаччыне, ды не адзін, а з каханай жонкай Воляй. Як кажа герой нашага рэпартажу, ён яе скраў і прывёз у Беларусь, пераадолеўшы амаль 6000 км.
Таццяна Смоткіна запрашае на рэпартаж «Вяртанне ў Бяздзедавічы» Частка першая: “Сум па Радзіме”.