„Выбары ў буфеце” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Трое з вусамі і кабета. Выбар невялікі. Такімі запомняцца прамінулыя прэзідэнцкія выбары беларусам. Пасля выканання грамадзянскага абавязку на выбарчых участках многія суайчыннікі з чыстым сумленнем спяшаліся зрабіць іншы выбар на карысць кандытарскіх вырабаў, выпечкі, слодычаў, мясных прадуктаў і алкаголю… Выбіраць у буфетах, у адрозненне ад бюлетэняў, было з чаго.