« Я не маю чаго саромецца» — рэпартаж Віктара Парфёненкі
3 снежня 2017 года споўнілася 80 гадоў выдатнай паэтцы, стваральніцы музея Максіма Багдановіча ў Гародні, Дануце Бічэль. Майстрыца лірычнай, духоўнай паэзіі апошнія гады піша нарысы, успаміны, якія дапаўняюць гісторыю літаратурнай Гарадзеншчыны і нацыянальнага руху канца ХХ стагоддзя.