«Я застартавала» – рэпартаж Анны Шайкоўскай
14 гадоў таму
15 кастрычніка ў Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. Жыхары Падляшша выбіралі 14 з 460 дэпутатаў у Сойм і трох са ста дэпутатаў у Сенат. За іхныя галасы змагаліся многія кандыдаты, якія адклікаліся да сваіх сувязяў з беларускай нацыянальнай меншасцю і праваслаўным веравызнаннем. Сярод іх Яўгенія Асташэвіч, былая войт вясковай гміны Бельск-Падляшскі, шматгадовая сябра партыі левых сілаў СЛД. Стартавала з пятага месца спісу выбарчага камітэту левых сілаў «Новыя Левыя».