„Яго запавет – змагацца за вашу і нашу свабоду” – рэпартаж Алены Вільтоўскай



Асоба Тадэвуша Касцюшкі шырока ўшанаваная ў многіх краінах свету. Мінула дзвесце гадоў з часу, як ён памёр у маленькім швейцарскім горадзе Залатурна. 2017 год абвешчаны ЮНЭСКА годам Тадэвуша Касцюшкі. Ён называў сябе ліцвінам і трымаўся высокіх гуманістычных каштоўнасцяў, ідэі свабоды і братэрства народаў. Хтосьці назаве гэта скрайнім рамантызмам, хтосьці грамадзянскай пазіцыяй. Але аднойчы даўшы слова, ён не мог яго парушыць…

Што засталося нам сёння ад знанага гуманіста і змагара за роўнасць і дэмакратыю? Хіба самы знакаміты напамін – змагацца за вашу і нашу свабоду.