„Як Аляксандр Бяльчук свой трактар бараніў” – рэпартаж Алесі Адамчук
Жыхару з вёскі Арлянка Маларыцкага раёна Аляксандру Бяльчуку яшчэ не так даўно пагражала да 6 гадоў турэмнага зняволення за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі з прымяненнем насілля. Як кажуць здымкі і сведкі, насілля не было, а вось самаробны трактар сапраўды канфіскаваць не далі. Бо земляробу, маючаму 57 сотак зямлі і статак жывёлы ў 40 галоў, трактар вельмі патрэбны. А пра тое, што нават незаконна канфіскаванае міліцыяй назад не вяртаецца, гаспадар з вёскі Арлянка Аляксандр Бяльчук ведае з асабістага вопыту.