„Як Аляксандр Бяльчук свой трактар бараніў” – рэпартаж Алесі Адамчук
Двума месяцамі арышту Суд Берасцейскага раёна пакараў фермера з вёскі Арлянка на Берасцейшчыне Мікалая Бельчука. За нібыта «гвалт у дачыненні да супрацоўніка ДАІ Сяргея Неліповіча». Менавіта, той жа «гвалт у дачыненні…» — гэта справа двухгадовай даўнасці, калі фермер не аддаў міліцыі самаробнага трактара. Уся цяперашняя справа і прысуд «шытыя белымі ніткамі» лічаць праваабаронцы. А фермер з Маларыцкага раёна, які амаль два месяцы знаходзіцца ў арышце, у знак пратэсту трымае галадоўку.