„Як я правёў лета” – рэпартаж Алесі Лугавой



Памятаеце творчыя мукі, што перажывалі мы кожны раз, калі восенню ў школе задавалі сачыненне “Як я правёў лета”? Пра што тут напішаш, калі самае цікавае, што адбылося – выезд у іншы горад да сваякоў, бо штодзённыя шумныя гульні ў двары ўспрымаліся за нявартую апісання руціну. А што, калі б такое сачыненне прапанавалі напісаць дарослым?