“Як жыць – дык жыць для Беларусі” – рэпартаж Яны Запольскай



DSC_0995105-м угодкам з дня народзінаў Ларысы Геніюш прысвячаецца рэпартаж Яны Запольскай. У мясцовасці Зэльва на Гарадзеншчыне, дзе выбітная беларуская паэтка і патрыётка жыла пасля свайго вызвалення з савецкіх лагероў, адбыліся памятныя ўрачыстасці. На іх прысутныя ўзгадвалі Ларысу Антонаўну, чыталі вершы, выступілі таксама барды Вольга Цярэшчанка і Таццяна Матафонава.