“Янаўскія спляценні” – рэпартаж Анны Шайкоўскай



Сакольшчына да сёння з’яўляецца скарбніцай народнай культуры і традыцый, дзе старыя звычаі цесна пераплеценыя з песняй і мовай. Янаў, што пад Саколкай, з’яўляецца адной з такіх выспаў, дзе яшчэ сёння можна сустрэць, здавалася б, забытыя прафесіі, якія некалі былі часткай штодзённага жыцця беларусаў. Людгарда Сенька – адна з пяці ткачых, якія яшчэ да сёння працягваюць традыцыю двухаснавовага ткацтва, некалі шырока распаўсюджанага.